Перайсці да зместу

Старонка:Хлеб (1949).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў нас няўпраўка. Калі датычыць справы, дык у яго няма ні свата, ні брата. Такі ён чалавек.

Рыгорыха. Так то яно так, але не трэба, сынок, насупраць народа ісці. Людзі не захацелі сёння ехаць на балота.

Бондар. Гэта Анішчук не захацеў, а не людзі.

Рыгорыха. Што гэта вы з Анішчуком так заеліся, а ў маленстве былі сябрамі.

Бондар. У маленстве — адно, а цяпер — другое. Ён любіць пускаць пыл у вочы. Да таго-ж гультуе…

Рыгорыха. Ён-жа, здаецца, стараецца. Вырасціць такое жыта!

Бондар. На трох гектарах можна вырасціць.

Рыгорыха. І на вайне ён, мусіць, усё-ж такі ваяваў, калі заслужыў столькі медаляў.

Бондар (шчыра). Нічога не скажу. Заслужыў. А толькі старой славаю не пражывеш. Але калі на тое пайшло, дык нашы людзі ад старога і да малога ваявалі, а як цяпер працуюць. (Падумаў.) Даўно вядома: «Калі чалавек не ідзе наперад, дык цягне назад». (Пауза.) Нам трэба Амерыку пакінуць ззаду…

Рыгорыха (прызналася). Калі слухаеш цябе, дык здаецца, што праўда на тваім баку, а калі пачне ён гаварыць, нібы яго праўда…

Бондар. Двух праўдаў не бывае.

Рыгорыха. У Амерыцы, кажа, тэхніка… багацце… куды нам да Амерыкі.

Бондар. Людзі — найдаражэйшы капітал. Сапраўдны чалавек — найвялікшае багацце. А ў нас мільёны сапраўдных людзей! (Сурова.) І мы Амерыку перагонім! (Задумённа.) Гэта не лёгка зрабіць, але гэта неабходна зрабіць, і мы гэта зробім!

Рыгорыха. Памірыцеся…

Бондар. Нічога, мусіць, не будзе. Далёка зайшлі спрэчкі. (Хутка падыходзіць Анішчук, чысты, паголены.)