Старонка:Хам (1912).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вялікіе запаўшые вочы. Адзета у крамніну, па мястоваму; сукенка ў нізу абліта і забруджэна; пёстрые устужкі, у вушах тандэтные завушніцы, на шыі каралі, на галаве жоўтая шаўковая хустачка. С-пад хустачкі, каторая потым спадае на плечы, відаць наплутаные валасы. Прыбегшы да Паўлюка, падае на калені каля чоўна і выцягівае да яго рукі, цяжка дыхаючы/.

ПАЎЛЮК /устае здзівананы, але рады/. А-а… прыйшла, ізноў прыйшла…

ПРОНКА /хапаючы яго за рукі/. Ой, міленькі, бяда на мяне звалілася, такая бяда, што ўжо ня ведаю, ці вытрываю. Бегла і думала сабе, што хіба толькі ты мяне выратуеш, бо калі цяпер не прападу ужо саўсім, то нехай земля пада мной зараз разступіцца.

ПАЎЛЮК. А якая-ж гэта бяда? кажы! /Гладзіць нясьмела яе па галаве/.

ПРОНКА /галосючы/. Кожны мае кагось такога, да каго у бядзе і нешчасьці прыхінуцца можа. Адно мяне сірату безпрытульную Бог на сьвет пусь­ціў. Гэта-ж і ты сам казаў, калі першы раз ва­зіў мяне па гэтай вадзе: “Бедная ты, бедная, з усіх людзей найбяднейшая. Валачашчае жыцьцё тваё сіратлівае, благое і грэшнае, хай Бог крые”! До-