Старонка:Хам (1912).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

УЛЬЛЯНА /прыстануўшы/. А што?..

ПАЎЛЮК /змагаецца з сабой, бытцам нешта хацеў схаваці; — пасьля, махнуўшы рукой, ціха кажэ/. Вось, сірата!.. бацькоў шэльмаў мела — ду­шу на загубу аддалі, але жаль, чуеш, жаль… сі­рата…

УЛЬЛЯНА. Сірата, то сірата, але худые чуткі ідуць аб ёй: кажуць, не аднаго палюбоўніцай бы­ла, не адны куты выцірала, ведама — панская слу­жанка…

ПАЎЛЮК. Валачашчае жыцьцё, дрэннае жыцьцё — гэта бяздольле, і дзеля гэтаго тым болей трэба жалець.

УЛЬЛЯНА. Бог с табой, Паўлюк, свой розум маеш… я гэта толькі з сэрца… /Адходзіць/.

ПАЎЛЮК /ківае галавой, задумываецца і глядзіць у старану двара. С паміж дрэў на магільні­ку выходзіць старчыха Марцэлька, згорбленая; прыкоркнула на камені і пяе, заводзячы: "Павей, вецер, павей, вецер…" Паўлюк слухае. Раптам радасна устае, бо убачыў Пранусю, каторая бегла з гары/.


З’ЯВА 2-ая.

ПАЎЛЮК – ПРОНКА.


ПРОНКА /бяжыць с палацу; дробненькая, чорная,