Старонка:Хам (1912).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бра і лёгка гэтак казаць, маючы хату сваю, і добрые заработкі. Гэта зусім што іншае, чым усё жыцьцё са службы на службу цягацца, чужые куты выціраць, людзкую злосьць цярпець.

ПАЎЛЮК. Але-ж якая бяда, якая новая бяда та­бе трапілася?..

ПРОНКА. Паны, што меліся за месяц выехаць, заўтра выежджаюць. А я з імі не хачу — прападу, а не паеду… Мне толькі цяпер тут небо разчы­нілося, як бытцам у сне якім шчасьце паказалося. Не разстануеся я с табой, голубе мой, брацітка мой найдаражэйшы, баценька! /Цалуе рукі Паў­люковы; ён злёгка бароніцца, парушэны. Ізноў чу­ваць кліч: "Па-ро-о-м!" Гоман справа, відаць жа­нок, што нясуць ваду/.

ПАЎЛЮК /аглянуўшыся/. Вун тудой па ваду ходзяць, убачуць цябе, і хто ведае, што гаварыць пачнуць; хадзём у гушчар!.. /Адходзяць у бок, пры чым Паўлюк прыкмеціў каралі на шыі Пронкі/. А гэ­та што?.. а гэта скуль ты ўзяла?.. кажы, ды хутко — чуеш? кажы! /Трасе яе сярдзіта. Марцэля, смяючыся, хаваецца ў гушчар/.

ПРОНКА /сьмяючыся/. Дурны, дурны! Табе ў га­лаве дзівы здаюцца… Але гэта ня тое, што ты ду­маеш!.. ніхто іх мне не даў, і не купляла я.