Старонка:Хам (1912).pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ка, паба́чыўшы Про́нку, падае́цца наза́д і хава́ецца, але Про́нка хапа́е яе́ за руку/.


З’ЯВА 14-ая.

МАРЦЭЛЬКА – ПРОНКА.


ПРОНКА. Забі́ў ё́н мяне́ свае́ю дабрато́ю!.. жыць на сьве́ці не магу́ з аднаго́ то́лькі стра́ху!.. не ма­гу!.. / Уздыхну́ла і шэ́пча, бы́тцам сама́ да сябе́/.

МАРЦЭЛЬКА /прысе́ўшы на паро́зі, слу́хае/.

ПРОНКА. Іісу́се! Марыя!.. Іісу́се! Марыя!.. Каб то́лькі, здае́цца, магла́, то забіла-б яе́, як суку́ шалё́ную…

МАРЦЭЛЬКА /уско́чыўшы/. Каго?

ПРОНКА /уставі́ўшыся у вадну́ то́чку/. Стаі́ць у мяне́ прад вачы́ма і стаі́ць!.. куды-б не павярну́лася, усю́ды яе́ ба́чу, а якая стра́шная!..

МАРЦЭЛЬКА. Хто такі́?.. Мая-ж ты мі́ленькая!

ПРОНКА /бы́тцам то́лькі цяпе́рака апа́мятаваўшыся/. Я-ж сама…

МАРЦЭЛЬКА. У Імя Айца́ і Сы́на і Ду́ха…

ПРОНКА /хапа́е Марцэ́льку за плячо́/. Глядзі́! Гля­дзі́!.. за мно́ю та́мака стаі́ць!.. баю́ся павярну́цца…

МАРЦЭЛЬКА. Хто стаі́ць?..

ПРОНКА. Ну, я!.. Я яе́ ўжо́ ведаю — яна́ так са́ма, як пья́ніца… калі́ цьвяро́зая, дык до́бра, а калі́ напь-