Старонка:Хам (1912).pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З’ЯВА 13-ая.

ПАЎЛЮК – ПРОНКА.


ПАЎЛЮК /падво́дзіць Про́нку да стала́/. Хадзі! Рас­прані́ся, — адпачы́неш. Яшчэ́ раз я цябе́ вы́ратаваў, хоць ты і ця́жка саграшыла… але́ каб цябе засадзі́лі у вастро́г, то-бы на ве́кі загі́нула. Мо́жэ хоць цяпе́рака папра́вішся… Пажалеў я цябе́!.. Ой! Як я цябе́ пажа­леў. Я прысяга́ў, што не пакі́ну. /Про́нка стаі́ць аду­рэўшы/. Ну, чаго-ж ты стаіш? Распалі́ аго́нь, бо ў ха́ці халадно́… і загату́й гарба́ты для сябе́ і для мя­не́. Яшчэ́ час на мяне не прыйшоў, дык я і не памё́р… У сярэ́дзіні не́шта дрэ́нна, а́ле нічо́га — про́йдзе. /Сеў на ла́ві, апусьці́ўшы галаву́/.

ПРОНКА /пама́лу, як-бы стано́вячыся на кале́ні, па­дае ў но́гі Паўлюку́ і, распласта́ўшыся, мо́мэнт ці́ха ляжы́ць, це́ла то́лькі яе ўсё́ ў су́дарагах, і ці́хі плач ле́дзьве-ле́дзьве далета́е да вушэ́й/.

ПАЎЛЮК /ла́скава/. Ну, до́сі ужо, Пронка! Такая самая ты тутака гаспадыня, як і перш была… /Устаў і ідзе́ у камо́ру/.

ПРОНКА /уста́ўшы, стаі́ць сяро́д ха́ты, по́сьле па­ма́лу ідзе́ да скры́ні, бярэ́ адту́ль чы́рвоны шнуро́к — та́сьму, падпера́зываецца ею па версі і ідзе да дзьвя­рэ́й, праз като́рые віда́ць галаву́ Марцэлькі; Марцэ́ль-