Старонка:Хам (1912).pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПАЎЛЮК /пасьля́ па́ўзы/. Аста́ўце яе!.. /Ульля́на абара́чываецца да Паўлюка́, а ён устае́ пама́лу, бы́тцам наду́мываючы не́шта; калі́ Про́нка ужо́ за паро́гам, ху́тка бяжы́ць памі́ж баб, ідучы́ сза́ду, — яны здзівава́ные падаю́цца наза́д, у глыбь ха́ты. Паўлю́к выбега́е за дзьве́ры, като́рые астаўля́е адчы́нены… за дзьвя­ры́ма чу́тно вось што/.


З’ЯВА 12-ая.
ВУРАДНІК – ПІЛІП – ПАЎЛЮК – ДАНІЛКА.


ВУРАДНІК. Ніяко́га то́лку ту́така німа́. Атру́ціла, — вам яшчэ́ ма́ла… А можэт радней аб’ясніце…

ПІЛІП. Паўлю́к! Паўлю́к! Бог с табо́й!.. ты чы́ста зварья́цеў!..

ДАНІЛКА /прычыта́ючы/. Прыстава́ла, спако́ю не да­ва́ла. Я праз яе́ ду́шу чо́рту запрада́ў… Не барані́це, дзядзька!

ПАЎЛЮК. Гэ́та мая́ во́ля — я прысяга́ў… я сам палі́ція!.. /Павыша́ючы голас/. Пуска́йце яе!..

ВУРАДНІК. Го́рды!.. А!.. скаці́на! /Аддаля́ючыся гоман/.

УЛЬЛЯНА і АЎДОЦЬЦЯ /глядзя́ць перапу́джаные і шэ́пчуцца/. Зварья́цеў!.. Зусі́м зварья́цеў!.. /Даю́ць даро́гу Паўлюку́, като́ры уво́дзіць Про́нку у ха́ту/.