Старонка:Хам (1912).pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ім Аўдо́цьця і Ульля́на, пачэка́ўшы крыху́ Вура́днік, а за ім Дані́лка. Про́нка стаі́ць сяро́д ха́ты, як стоўп, уста́віўшыся у вадзін пункт/.

ПІЛІП. Ня гне́вайся, дзе́вер, ўраз прыйдзе Ву­ра́днік і забярэ́ гэ́ную шэ́льму!.. /Плюе́ць; кабе́ты аб­хо́дзяць Про́нку круго́м здалеку/.

ВУРАДНІК /увайшоўшы, Про́нцы/. А! а! гэта ты… Ну, адзева́йся — по́йдзем пагуля́ць… Ну і пагуля́емо мы сабе́. /Піліпі/. Да ста́ну ўжо́ сяго́ньня по́зна — заўтра завязу́, а сяго́ньня у мяне́ перэначу́е…

КАБЕТЫ. То́лькі яе́ адсю́ль забярыце, — змілуйце­ся, іраз-жэ і забяры́це…

ВУРАДНІК /ту́заючы Про́нку/. Шэвялі́ся!.. шэвялі­ся!.. чуеш?..

АЎДОЦЬЦЯ /збіра́ючыся ісьці́/. Прэсьвята́я Дзе́ва. Змілу́йся на́д нешча́сьлівым! вярні́ я́му жыцьцё́… Як жэ табе, Паўлючок.

ПАЎЛЮК /гле́дзячы на Про́нку, като́рую ўжо́ у дзьвя­ро́х Вура́днік і Дані́лка трымаюць за плечы/. Добра… ужо́ до́бра!.. лепш!..

ВУРА́ДНІК. До́хта́ра прышлю́ с прысу́цтва, а цяпе́рака пайшлі́. Німа́ часу. Остава́йцеся з Бо́гам! /Усе́ іду́ць за ім, папіха́ючы Про́нку прад сабо́й/.

УЛЬЛЯНА. Цыпрука́ во́зьмемо, паку́ль Паўлюк ня вы́здарауляе, а та́мака… во́ля яго.