Старонка:Хам (1912).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сё́ды бывае…

ПАЎЛЮК /мо́ўчкі сядзі́ць/.

ПІЛІП /Дані́лцы/. Падбяжы́ хутчэ́й па вура́дніка — ён на вё́сцы. Бог яго́ нам пасла́ў сяго́ньня…

УЛЬЛЯНА. Бяжы́ жы́ва!.. Гэ́тую шэ́льму у вастро́г… /Падыйма́ецца го́ман і ґвалт/.

АЎДОЦЬЦЯ. Ой, до́ля-ж на́ша, до́ля!.. Вось!.. са­сва́тала табе́ до́ля!.. /Усе́ выбега́юць/.

ПРОНКА /ско́рчыўшыся, угледа́ецца у адзін пункт/.

ПАЎЛЮК /паба́чыў яе і, крыху́ пачэка́ўшы, клі́чэ/. Пронка!


З’ЯВА 10-ая.

ПРОНКА – ПАЎЛЮК.


ПРОНКА /падае́цца ўпе́рад і затры́мваецца/.

ПАЎЛЮК. Про́нка, гэ́та пра́ўда?.. Про́нка! ты ні­ко́лі не лга́ла, скажы́ і цяпе́рака справедліва, ці гэ­та пра́ўда?..

ПРОНКА /пачэка́ўшы, глуха/. Пра́ўда.

ПАЎЛЮК /ця́жка уздыхнуўшы, па́дае на паду́шку/ А?..


З’ЯВА 11-ая.
ПАЎЛЮК – ПРОНКА – ПІЛІП – АЎДОЦЬЦЯ – УЛЬЛЯНА – ВУРАДНІК – ДАНІЛКА.


/Праз мо́мэнт ухо́дзяць усе́: сперша́ Пілі́п, за