Старонка:Хам (1912).pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

МАРЦЭЛЬКА /Пілі́пу/. Пілі́п! ве́даеш, Пілі́п? Ве́даеш што?.. Твой дзе́вер атру́чэны.

ПІЛІП. Ня мо́жэ быць!..

МАРЦЭЛЬКА. Далібо́г!.. Не кажы́ то́лькі, мой мі́ленькі, што гэ́та я табе́ каза́ла. Атру́ты яна́ у стра­́ву яму́ насы́пала — сама́ мне гэ́та каза́ла. То́лькі не кажы́, што гэ́та я табе́… калі́ Бо́га баі́шся…

ПІЛІП /асалаве́ўшы, глядзіць па хаці і затрымываецца на Паўлюку́/. Атру́чэны…

ПРОНКА /сядзі́ць, ско́рчыўшыся, падпіра́ючы бараду́ рука́мі і глядзі́ць на Паўлюка́, вытарашчы́ўшы вочы/.

ПІЛІП /падыйшоў да Паўлюка́/. Ведаеш, Паўлю́к?.. ты атру́чэны! жо́нка табе́ задала́ атру́ты — чу́еш?..

ПАЎЛЮК /бы́тцам на пружы́ні падня́ты сяда́е, выпрасто́вываецца, разгледа́ецца у ва ўсе́ бакі́ і ба́чыць на зямлі́ папе́рку ад атру́ты/. Га!..

ПІЛІП. Атру́ціла — усы́пала атру́ты у стра́ву.

УЛЬЛЯНА і АЎДОЦЬЦЯ /лама́ючы ру́кі/. Ці ты е́ў што сяго́ньня?

ПАЎЛЮК /уве́сь час асалаве́ўшы, ціха, не адрыва­́ючы вачэ́й ад папе́ркі/. Ёў!

УЛЬЛЯНА. А што ты еў?

ПАЎЛЮК /пака́зваючы рукой/. Крупе́ню…

УЛЬЛЯНА /хапаючы гаршчок/. Гэ́та, гэ́та!.. Божэ Міласе́рны. Гля́ньце, ма́тка, не́шта бяле́йша, як заў-