Старонка:Хам (1912).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзіце!.. і вочы ўжо́ бяльмо́м завала́ківае!..

УЛЬЛЯНА /пла́чучы/. Мі́ленькі мой!.. Ба́ценька мой ро́дненькі!.. /Бяжы́ць па грамні́цу/.

ДАНІЛКА /смо́ргаючы но́сам/. А каб яе́ пакруці́ло. Ле́зла, шэ́льма, чэпля́лася, як смала́!.. Здурне́ў зусі́м і прапа́ў!.. /Прычыта́ючы/.

ПІЛІП. Садо́ма і Ґамора! ба́чыш?.. гэ́та ты зрабі́ў, ты, нячы́сьцік пракля́ты!

УЛЬЛЯНА /прыно́сіць запа́леную грамні́цу/.

ПІЛІП. Ба́цьковая!.. да́йце, ма́тка!.. трыма́йце — праз сьлё́зы нічо́га не ба́чу…

АЎДОЦЬЦЯ /устаўля́ючы грамні́цу Паўлюку́ у руку́/. Прэсьвята́я Дзе́ва, атпусьці́ грэхі́ нешчасьлі́ваму!.. Прымі́ яго́ ду́шу!.. /Усе́ на кале́нах ей патура́юць; у гэ́ты мо́мэнт з’яўля́ецца Марцэ́лька; падпаўза́е да Пі­лі́па і ця́гне яго́ за рука́ў; ён, уста́ўшы, ідзе́ за е́ю. Паўлю́к сто́гне, выпуска́е з рук грамні́цу і седа́е на ло́жку. Усе́ ўстаю́ць, перапу́джэные/.

АЎДОДЬЦЯ. Прэсьвята́я дзе́ва. Дай яму пажы́ць хоць яшчэ міну́тку!.. Як-жэ табе, Паўлючо́к?..

ПАЎЛЮК. Лепш, кума́, лепш, а грамні́цу загасі́це: — не прыйшоў яшчэ́ час на яе́.

УЛЬЛЯНА /цалу́ючы яго́/. Бог Ўсемагу́шчы!..

АЎДОЦЬЦЯ. Бу́дзеш жыць!.. цяпе́рака напі́йся куманё́к!.. /Дае́ яму́ зё́лак/.