Старонка:Хам (1912).pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПРОНКА /бы́тцам ра́птам перэпужа́лася, прыседа́е падае́цца ў кут за ша́фу, — віда́ць яе́ то́лькі пу́блі­цы/.

МАРЦЭЛЬКА /ху́тка выхо́дзіць, сту́каючы па́лкай/.

ПАЎЛЮК /падыйма́ецца, сто́гнучы што раз сільне́й, і клі́чэ/. Ульля́на! /По́сьле паўзе́, не ма́ючы сі́лы стаць на но́гі, чаты́ры ра́зы да дзьвярэ́й, каля́ дзьвя­рэ́й упа́ў і клі́чэ яшчэ́ раз/. Ульля́на!..


З’ЯВА 9-ая.

ТЫЕ-Ж і УЛЬЛЯНА – АЎДО́ЦЬЦЯ – ПІЛІП – ДАНІЛКА.


УЛЬЛЯНА /прыбе́гшы/. Ісу́се Хрысьце́! што гэ́та з ім?.. А каза́ла, што забьецё́… Бо́жухна мой міласе́р­ны! /Пады́ймае яго́; нясу́ць на ло́жка/.

АЎДОЦЬЦЯ /прыбе́гшы за Ульля́най/. Я яму́ ўра́з дам стано́ўніку!.. /Выбегае/.

ПІЛІП /да Ульля́ны/. А ты гара́чаго по́пелу на жы­во́т палажы́ яму́, то́лькі ху́тка!.. Хутчэ́й! Хутчэ́й!..

УЛЬЛЯНА /выйма́е по́пел с пе́чы, сы́пле у хварту́х, завя́зывае і нясе́ Паўлюку́, като́ры сто́гне/.

АЎДОЦЬЦЯ /прыно́сіць зе́льле у гаршчку/. Ось стано́ўнік — ад усі́х хваро́б памага́е!.. /Падыйшо́ўшы да Паўлюка́, стаўля́е гаршчо́к і, прычы́тваючы, ка́жэ/. У Імя́ Айца́ і Сы́на!.. Яму-ж грамні́ца, а не стано́унік патрэ́бен!.. Ён-жэ, бе́дненькі, зусі́м канча́ецца… гля-