Старонка:Хам (1912).pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

так зрабі́ла… што ня бу́дзе…

МАРЦЭЛЬКА. Мая́-ж ты мі́ленькая, а што-ж ты яму́ тако́га задала́?

ПРОНКА /як ране́й, зло сьмяючы́ся, шэпчэ на ву́ха/. Атру́ціла. /Сьмяе́цца/.

МАРЦЭЛЬКА. У Імя́ Айца́ і Сы́на! Ці ты зварья́цела? — гэ́такое каза́ць…

ПРОНКА /ківа́ючы галаво́й/. Мо́жэ і зварья́цела… але́ ён ужо́ мяне біць ня бу́дзе!.. Вы́йду за Дані́лку. …чу́еш? За Дані́лку…

МАРЦЭЛЬКА. Бо́жухна мой! Про́нка, ты не хлусіш?..

ПРОНКА /бье́цца у гру́дзі/. Далібо́г!.. а той та­кі́ прыго́жы ды скла́дны!.. /Сьмяе́цца/.

МАРЦЭЛЬКА /на го́лас/. Людзі, рату́йце. Е́зу. Марыя! Сьвяты Язэпе!.. Айчэ́ наш, като́ры ё́сьць ў не́бі!.. Сьвяты́ Антоні!.. Прэсьвята́я Мары́я Дзе́ва!.. Кі́рыэ Але́йсон!.. /Падае́цца наза́д, жэґна́ецца спу́джэная/.

ПРОНКА /глядзі́ць на Паўлюка́, като́ры сто́гне праз сон; усьмеха́ецца і ківа́е галаво́й/.

МАРЦЭЛЬКА. Ах! шэ́льма-ж с цябе́!.. Ах! чорт ця­бе́ аплу́таў. Ой, гало́ванька мая!.. чаго я сюды прый­шла́?.. на што ты мне аб гэ́тым каза́ла?.. Яшчэ́ і бя­ды́ набяру́ся!..

ПАЎЛЮК /прачну́ўшыся, сто́гне/. Ульляна! Ульляна!