Старонка:Хам (1912).pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сьмеваецца; во́чы яе́ зло блішча́ць/.

ПАЎЛЮК /перэстае́ е́сьці, кладзе́ лы́жку, плюе́ і ка́жэ/. Не сма́шна — го́рка; му́сіць кру́пы былі́ перэстарэ́лые і тухлые…

ПРОНКА /шэ́птам да сябе́/. Ту́хлые…

ПАЎЛЮК /скіда́е пама́лу з сябе́ сермя́гу/. Не́шта у галаве́ шумі́ць… Сон мо́рыць!.. ой!.. ля́гу, ад­пачы́ну… мо́жэ засну́… /Кладзе́ сермя́гу пад гала­ву́ на ла́ві, кладзе́цца сам і засыпа́е/.

ПРОНКА /кладзе́ рабо́ту на кале́нах і глядзі́ць на яго́, пасьля́ закрыва́е твар рука́мі і так сядзі́ць ці́ха. Паўлю́к застагна́ў — яна́ ўска́ківае і бяжы́ць да дзьвярэ́й, у като́рых ста́нула Марцэ́лька/.


З’ЯВА 8-ая.

МАРЦЭЛЬКА – ПРОНКА.


ПРОНКА /зда́ўленым го́ласам/. Марцэ́лька! /Кіда­́ецца ей на шы́ю і пачына́е пла́каць/.

МАРЦЭЛЬКА /мо́ўчкі пака́зываючы на Паўлюка́, ка­́жэ/. Ці́ха, мі́ленькая, а то яшчэ́ прачне́цца!

ПРОНКА. Не прачнецца ён ужо́ ху́тка, а мо́жэ і ніко́лі не адчы́ніць сваі́х вачэ́й на гэ́ты сьве́т… ён ужо́ ніко́лі мяне́ біць ня бу́дзе!.. /Сьмяе́цца/.

МАРЦЭЛЬКА. Чаму́?.. Што гэ́та на цябе́ найшло́?..

ПРОНКА /гро́зіць кулако́м Паўлюку́/. Я яму́ ужо́