Старонка:Хам (1912).pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

галаву́/. Ой! галава́!.. мая́ гало́ўка!.. /Хіста́ецца ідучы́, як пья́ная. Нахіляецца над скрыняй, выймае ту́ю са́мую папе́рку з атру́тай, каторую у трэцьцім акці паказывала Паўлюку́; парашо́к сы́пле у гаршчо́к са стра́вай, а папе́рку кі́дае на зямлю так, што яе мо́жна ба́чыць/. Бо́жая ка́ра на мяне́ за тое, што ня ўме́ла сябе́ шанава́ць і ўле́зла памі́ж мужыко́ў. Вось, да чаго́ дайшла́!.. Ка́ра Бо́жая!.. /Мешае памале́нь­ку у гаршчку́. Ву́сны яе заці́снуты. Адстаўля́е на бок гаршчо́к і папра́віўшы валасы́, сціра́е ла́ву; по́сьле, выйма́е са скры́ні не́йкую рабо́ту і сеўшы ка­ля вакна́, пачына́е рабі́ць яе і падсьме́йваецца ней­кім дзі́ўным, непрыто́мным сьме́хам/.


З’ЯВА 7-ая.

ПАЎЛЮК – ПРОНКА.


ПАЎЛЮК /увайшо́ўшы, ла́скава пыта́ецца/. Ці ёсьцека́ што з’е́сьці.

ПРОНКА /не кідаючы шыць/. Ёсьць.

ПАЎЛЮК. Улі́й у мі́ску і дай.

ПРОНКА. Сам вазьмі́.

ПАЎЛЮК /бярэ́ гаршчо́к і налівае/. Цыпрука́ я па­кінуў у Аўдо́цьці!.. хлапе́ц засну́ў. /Сеў, жэгна́ецца, ло́міць хлеб і есьць/.

ПРОНКА /гдядзі́ць на яго́ сладылба́, глу́па пад-