Старонка:Хам (1912).pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

над то́ю пту́шкай без гнезда́, а ты цяпе́рака што ро́­біш? У прыда́тку, ты яшчэ́ са зло́сьцю кіда́ешся на мяне́…

ПРО́НКА. Біў ты мяне́?.. чуеш?.. біў!..

ПАЎЛЮ́К. Грэ́шны я!.. Чорт прыста́ў… але́ ты ня злуй, Про́нка, я ўжо́ табе́ нічо́га не зраблю́!.. Чу́еш?.. не зраблю́!.. апа́мятайся!.. /Стаі́ць мо́мэнт, гле́дзя­чы на Про́нку, като́рая хапа́ецца за галаву́/.

ПРОНКА /стогне/. Е́зу! Мая́ галава́!.. А каб вас паля́руш!.. Каб вам дабра́ не было́!

ПАЎЛЮ́К. Ці́ха!.. Про́нка, не кляні́!.. грэ́шная ты і патрэбу́еш змілава́ньня Бо́жаго!.. не кляні́!.. Я ўжо́ табе́ нічо́га каза́ць ня бу́ду, то́лькі ты апа́мятайся!.. /Апо́шніе сло́вы ка́жэ выхо́дзячы/.

ПРО́НКА. Пабі́ў!.. пабі́ў!.. Бо́жэнька!..

ПАЎЛЮ́К. Дзіця́ці е́сьці даць трэ́ба — нагату́й кру­пе́ні!.. яно́-ж бязві́нна!.. нагатуй е́сьці. Ты-ж такі́ матка!.. Я ўжо пайду́ с тваі́х вачэ́й, але ты то́лькі апа́мятайся і… нагату́й!.. /Пайшо́ў/.


З’ЯВА 6-ая.


ПРО́НКА. Нагату́ю я табе́! Ой, нагату́ю. Вось, на­ешся!.. Сы́ты ўжо́ бу́дзеш. Такі́ сы́ты, што ўжо́ ніко́лі табе́ не захо́чэцца. У гадзі́ну сьме́рці даве́даешся, як гэ́та на таку́ю, як я, руку́ падныйма́ць. /Хапаючыся за