Старонка:Хам (1912).pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзіць. Каб не я, то ад яго́ горсьць ко́стачак астала́ся-б; с-пад во́за я яго́ вы́цягнула. Калі́ радзі́ла, то і сьцеражы́ яго́!.. Але, му́сіць, така́я ты і ма́т­ка, як жо́нка!.. Шэ́льма, а не ма́тка!.. /Выбегае/.

ПРОНКА /кіда́ецца за ею з ненаві́сьцю/. Забью́! далібо́г, забью́! Вазьму́ за го́рла і задушу́, як суку́.


З’ЯВА 5-ая.

ПАЎЛЮ́К – ПРО́НКА.


ПАЎЛЮ́К /ухо́дзячы, чу́е ўсё́, хапа́е Про́нку за ру­́кі і прыціска́е да зямлі́/. Не забье́ш! не забье́ш!.. Цярпі́!.. Паку́туй!.. апа́мятайся!.. Аб убі́ўствах ня ду́май!.. Ты!.. /Пуска́е яе/. Е́зус Хры́сьце Міласе́рны!.. Што мы табе́ дрэ́ннаго зрабі́лі?.. /Бярэ́ дзіцё́ на ру́кі/.

ПРО́НКА /кіда́ецца да яго́/. Не чэпа́й яго́! Чу́еш? гэ́та маё́ дзіцё́, па́нскае, а ты мужы́к, разбо́йнік… Мужы́к, мужы́к, подлы мужык! Чу́еш?.. /Хо́чэ вырваць у яго́ Цыпрука — Паўлю́к не дае́/.

ПАЎЛЮ́К. Апа́мятайся, Про́нка! Гэта-ж ты мне та­ды на магілках перад сьвятым крыжэм прысягала… Я-ж табе́ нічога дрэ́ннаго не зрабі́ў. Ва што ты мяне́ кры́ўдзіш? Сагрэшы́ла ты, дык апамятайся!.. Калі́ ты з дзіцё́м да мяне прыйшла, я-ж быў для цябе, як ба́цька… па́мятаеш?.. Я злітаваўся над табой, як