Старонка:Хам (1912).pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З’ЯВА 3-ая.

ПРОНКА – ПАЎЛЮК.


ПРОНКА /паўзе да ног Паўлюка/. Ня вер ты ім, Паўлюк!.. ня вер!.. гэта не праўда — зумысьля.

ПАЎЛЮК /моўчкі хапае яе за плечы і неколькі разоў кідае на зямлю; потым выходзіць с хаты; апіраецца тамака аб сьценку і плачучы, кажэ сам сабе /. Вось, тыкі ўжо немашака для яе ратунку!.. Німа зба­веньня, а для мяне шчасьлівай долі на сьвеці!.. Бо­жэ мой Ўсемагушчы! Што мне цяперака рабіць?.. /Хі­стаючыся ідзе на падворак/.


З’ЯВА 4-ая.

ПРОНКА – УЛЬЛЯНА.


ПРОНКА /адна — праз момэнт — у тым палажэньні, у якім пакінуў яе Паўлюк; посьле, ўскочыўшы і са злосьцю, як шалёная пачынае крычаць/. А, а!.. Па­біў!.. наздзекаваўся!.. Каб яму так Бог не дараваў ніколі, як я не дарую! — да сьмерці гэты здзек памятаць бу́ду… Со́рам!.. со́рам!../ На падво́рку аддаля́ючыся го́ман. Убега́е Ульля́на, несучы́ Цыпрука́ — кіда́е яго́ пад но́гі Про́нкі і ка́жэ/.

УЛЬЛЯНА. Ма́еш сваё́ дзіцё́. Чаму́ яго́ лепш не пільну́еш заме́ста таго́, каб ша́шні с хлапца́мі заво́-