Старонка:Хам (1912).pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ды?.. Ты!.. /Чутно біцьцё, крыкі, енкі/.

ПРОНКА /на парозі хаты/. Божэ Міласерны!.. Па­чуе… Далібог, пачуе! /Агледаецца на камору, дзьве­ры ад каторай папраўдзі адчыняюцца і паказваецца, нерасчухаўшыся яшчэ ад сну Паўлюк; ён стаіць на парозі і Пронкі не бачыць. У гэтую самую хвіліну у хату уваліваецца Піліп, і цягне за сабою Данілку/.


З’ЯВА 2-ая.

ПІЛІП – ПАЎЛЮК – УЛЬЛЯНА.


ПІЛІП /да Паўлюка/. Садома і Ґамора!.. Злавіў іх! Злавіў абаіх у стадолі!.. /Паказываючы на Прон­ку/. Сука!.. Гані вон с хаты!.. А гэтаго шэльму, падлеца, забью! забью!.. далібог, забью!..

УЛЬЛЯНА /увайшоўшы, падае у ногі Піліпу /. Ці­ха!.. маўчы!.. Піліп, ой!.. Піліп, што ты робіш?.. Маўчы!.. ты яго забьеш гэтак… глянь на яго!.. /Па­казвае мужу рукой на Паўлюка, каторы момэнт стаіць ні жывы, ні мёртвы/.

ПІЛІП. На што маўчаць?.. Хай ведае!.. Ён-жэ му­жык, не баба. /Штурхаючы і бьючы Данілку выкідае с хаты і сам выходзіць за ім. Перапуджэная Ульляна выходзіць так сама/.