Старонка:Хам (1912).pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АКТ ІV.

/Хата Паўлюка — так як у другім акці; на па­розі скорчыўшыся сядзіць Пронка, — рукі яе трасуц­ца, цяжка дыхае. За дзьвярыма, каторые адчынены, гоман: павышэны голас Данілкі, гнеўны голас Піліпа, ад часу да часу перэрывючыйся крык Ульляны і плач дзяцей/.


З’ЯВА 1-ая.

ПІЛІП - ПРОНКА – ДАНІЛКА.


ПІЛІП /за дзьвярыма, бьючы Данілку/. Садома і Ґамора! За цябе-ж гром Божы хату спаліць!.. Ён жэ быў для цябе, як родны дзядзька… А ты цяперака з яго бабай!.. А да плуга, да цэпа — не за спадніцамі увіхацца!.. І яшчэ да каго? — Да чужых жанок!.. а каб цябе хвароба!.. Вон с хаты! — чуеш? — Вон!.. Ідзі на валацугу па сьвеці, у найміты ідзі, а с хаты — вон! Эх!.. нячысьцік пракляты!.. Вон!..

ДАНІЛКА /плачучы/. Ты не маеш права выганяць мяне с хаты. Такая яна твая, як імая: мы дзеці адных бацькоў.

ПІЛІП. А хто табе бацькай быў… Ці на тое я гадаваў і карміў цябе?.. і розуму вучыў, каб ты Садому і Ґамору рабіў, каб ты паскудзіў чужые гнёз-