Старонка:Хам (1912).pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

люком пагадзілася?..

ПРОНКА /парушэная/. Той?.. А хай яго хвароба!.. Каб ён скрось зямлі пайшоў. — Не хачу аб ім і ўспамінаць!.. Але гэты, як бацька, дараваў… не прагнаў, як сабаку… і з дзіцяцей… добры... /у яе падступаюць сьлезы/. Добры!.. Такога добраго на ўсім сьвеці мусіць ня знойдзеш.

МАРЦЭЛЬКА. Запраўды, добры…

ПРОНКА /хапаючыся за галаву/. Ай! Марцэлька, каб ты ведала, якую я бяду маю з гэтай галавой? — баліць і баліць. І ў бальніцы была, і лекі прый­мала, а боль як была, так і ёсьць. Вось, здаецца, што зараз павалюся. Да ўсяго гэтаго я цяперака запрадалася яму у няволю з душою і целам. Здароўе я загубіла, дзіцё на карку маю, і німашака для мяне іншаго ратунку, як у гэтай хаці і з гэтым чэлавекам жыць. Ох! у чорную гадзіну я на гэты сьвет прыйшла.

МАРЦЭЛЬКА. Аднакжэ-ж, мая міленькая, шчась­лівая ты! Ой! якая шчасьлівая, што дастала тако­га чэлавека! Не жарты, міленькая, які ён добры…

ПРОНКА /хапаючыся рукамі за галаву/. Я-ж і сама ведаю, што за гэтую самую дабрату у няволю яму запрадалася.

МАРЦЭЛЬКА /задумаўшыся/. Ой, доля-ж мая, до-