Старонка:Хам (1912).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ля! Чаму ты мне такога чэлавека у малодшых гадох не паслала?.. Чаму ты мяне, як тую траўку у полі, адну на гэтым сьвеці пакінула?..

ПРОНКА. Ага! добра табе так каваць, калі ты ўжо пастарэла, як той грыб. У моладасьці чэлавек сьвету, вясельле хочэ.

МАРЦЭЛЬКА. А колькі-ж табе гадкоў будзе, мая міленькая?

ПРОНКА. А ўжо трыдцаць восьмы на Грамніцы па­чала.

МАРЦЭЛЬКА /ківаючы галавой/. Ой, дык ты ўжо і не маладая, не дзіцё. Ужо і саракоўка не далёчка — "сорак лет — бабскі век!"

ПРОНКА. Мужыцкая прыказка… Ці-ж гэта праў­да? А ей! як-бы йшчө за мной леталі, каб толькі здарова была!..

МАРЦЭЛЬКА. Але, праўда! — чаму-ж не?.. цененькая ты такая, ручкі твае, як у дзіцяці, ма­леньне, і вочы такіе…

ПРОНКА /ціха/. Хавайся! — ён ідзе. /Крыху пачакаўшы, выгледае праз вакно/. Не, гэта ня ён. …Глянь, Марцэлька! — гэта-ж Даніла!.. Які пек­ны хлапец зрабіўся з яго!..

МАРЦЭЛЬКА /ціха сьмяючыся/. Ат!.. Дзяцюк ма­лады, дык і прыгожы.