Старонка:Хам (1912).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чэш… Цяперака ты такая самая гаспадыня, як і перш была, а я падбягу да сястры і раскажу, што ты вярнулася… а казала Ульляна, што ня вернешся, а ты такі вярнулася. /Адходзіць/.

ПРОНКА /перш стаіць на мейсцы, — пасьля кладзе у ложка Цыпрука, прыкрывае яго і пачынае са­ма распранацца; нехта стукнуў кіём у вакно і чу­цен хрыплівы голас/.


З’ЯВА 6-ая.

МАРЦЭЛЬКА – ПРОНКА.


МАРЦЭЛЬКА. Кірыэ Алейсон, Хрыстэ Алейсон! — Вотчэ з неба Божа…

ПРОНКА /падбегае да вакна і адчыняе яго/. Марцэлька. А я ўжо думала, што ты памёрла. А мая-ж ты даражэнькая, залаценькая!..

МАРЦЭЛЬКА /трасучы галавой/. А, а, а! Так ты ізноў такая самая гаспадыня, як і раней была?.. Божэ ўсемагушчы!

ПРОНКА /паўтараючы/. Але!.. такая самая!..

МАРЦЭЛЬКА. З далёку бачу; стаіць твой і пры ім… Здзівавалася так, што аж ногі затрасліся. Ой, найсалодшы Ты Ісусе!.. думаю… хіба вочы лгуць… і не салгалі. Ну, кажы, калі Бога мі­луеш, што с табой было? — дзе той? і як ты с Паў-