Старонка:Хам (1912).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ніякога сораму німашака. Я Богу за яго дзякую, пры ім зло ад цябе хутчэй адступіцца і ты лепшаю будзеш.

ПРОНКА /гледзячы на яго/. Які ты добры!..

ПАЎЛЮК /памаўчаўшы/. Усе казалі, што ня верніц­ца, вярнулася… /Гладзіць яе па галаве/.

ПРОНКА /ажыўляючыся/. Хто казаў? Мусіць сестра.

ПАЎЛЮК. І дзевер, і сестра.

ПРОНКА. Яны, падлы, хацелі-бы, каб мае вочы гэтаго сьвету не бачылі. Ведаю я!.. у вочы мне будуць лезьці… але хай будуць асьцярожны з маім дзіцянём і са мною…

ПАЎЛЮК. Ціха! ціха!.. Скрыўдзіць цябе не пазволю, хоць гэта і сестра…

ПРОНКА /ня слухаючы яго/. Хамы! Яны умеюць толь­кі есьць і піць — душы-ж не разумеюць… Ой, доля-ж мая ліхая! Сірата я на сьвеці!..

ПАЎЛЮК. Ціха! Ціха! Ужо ўсё скончылося — ізноў па Божаму будзеш жыць.

ПРОНКА /цалуючы яго ногі/. Паўлючок! мой ты род­ненькі баценька!..

ПАЎЛЮК /падыймае яе і становіцца прад ею,а яна прыгартае да сябе дзіцянё; памаўчаўшы, Паўлюк кажэ/. Ну! чаго-ж стаіш? Час ужо класьці дзіця спаць. Будзь, як у сябе у хаці і рабі, што хочэш і як хо-