Старонка:Хам (1912).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мяне тамака навучылі за тры тыдні, што я там была.

ПАЎЛЮК. Мусіць ты а Богу зусім ня думала, а і я кепска рабіў, што з самаго пачатку не прывучыў цябе да Бога і малітвы; вось, чаму ты ізноў з доб­рай дарогі да чорта павярнула.

ПРОНКА. Чорт ва мне сядзіць…

ПАЎЛЮК. Ну, Пронка, цяперака будзем разам па­церы казаць, ты павінна на голас за мной паўтараць.

ПРОНКА /становіцца на калені, але адначасьне пачынае плакаць, хліпаючы/.

ПАЎЛЮК /падыймае яе і прыціскаючы да сябе, ка­жэ/. Ой, Пронка, як я цябе люблю!.. страшэнне люб­лю цябе! Ты ўжо, мусіць, цяперака будзеш добрай і сумленнай, — я бачу ўжо, што ты і сама гэтаго хочэш… Ой, як я цябе люблю, мая ты бедненькая!.. Як я люблю цябе!..

ПРОНКА. А яго, яго будзеш ненавідзець?.. /Па­казывае на заснуўшае дзіцё/.

ПАЎЛЮК /гледзячы на яго, змагаецца з сабой /. Яно бязвінно… Стварэньне Божае… вось, ведама, сірата…

ПРОНКА. А табе ня сорам будзе людзям глянуць у вочы…

ПАЎЛЮК. Ой! дурная ты, дурная! Чаго саромяц­ца. Сорам грэшыць, а мець літасьць над сіратою —