Старонка:Хам (1912).pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПРОНКА. А што мне рабіць? У цябе астацца на вачах?.. Вінавата я і пайду.

ПАЎЛЮК /змагаецца з сабой, а пасьля глуха ка­жа/. Астанься з ім!.. /Паказвае на дзіцё/.

ПРОНКА /плачучы, валіцца яму да ног/.

ПАЎЛЮК /пахіляецца, падыймае яе і садзіць ка­ля сябе/. Ціха! ціха!.. Ўжо ціха! Мая ты бедная, мая ты, мая нешчасьлівая!..

ПРОНКА. Ад сьмерці ты мяне, Паўлючок, ой, да­ражэнькі ты мой, залаценькі! ад сьмерці ты мяне выратаваў. Я ўжо пастанавіла, што, калі ты мяне ня прымеш, прагоніш, дзіцё пакіну дзе небудзь пад па­рогам, а сама атручуся… /Выймае паперку с кішэні/. Бачыш?.. Атрута!

ПАЎЛЮК. У Імя Айца і Сына!.. І на гэта чорт цябе падбіваў… Скуль ты ўзяла атруту?..

ПРОНКА. Беда і горэ падсунула мне яе… Наелася-ж я яго даволі!.. Пакінуў мяне гэты пага­нец! Каб яму цяжкай сьмерць была!.. У бальніцы і у вастрові сядзела я… У вастрозі мяне і навучы­лі, скуль дастаць гэтаго золата… Была тамака такая, такая, што атруціла мужа…

ПАЎЛЮК. А за што ты сядзела?

ПРОНКА. За злосьць!.. абліла адну варам, за тое і засудзілі; сядзела я ў вастрозі і шмат чаго