Старонка:Хам (1912).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПАЎЛЮК /памаўчаўшы/. А як завецца?

ПРОНКА. Цыпрук.

ПАЎЛЮК. Цыпрук!.. /Памаўчаўшы/. Колькі яму бу­дзе?..

ПРОНКА. Год і восем месяцаў.

ПАЎЛЮК /памаўчаўшы/. Кладзіся і дзіцё палажы пры сабе, а я прасплю на лаві.

ПРОНКА /пасьля доўгай паўзы устае, хочэ падыйсьці да яго, але баіцца/.

ПАЎЛЮК. Чаго хочаш?

ПРОНКА /цалуе яму руку/.

ПАЎЛЮК. Ну, ідзі ужо спаць!.. ідзі. /Кароткае маўчаньне; пасьля Паўлюк глядзіць на дзіцё, на Пронку і, адвертываючы вочы, кажэ, хрыпла, парушэны/. Не магу!.. Божэ мой!.. Ніяк не!.. не ма­гу!..

ПРОНКА /туліць дзіцё да сябе/.

ПАЎЛЮК. Не… не хачу… За нішто не хачу!.. Што мне рабіць?.. /Даўжэйшая паўза/.

ПРОНКА /плачучы, да Цыпрука/. Хадзі!.. Для нас тутака німа мейсца… Бяздольные мы сіроты!.. го­няць!.. /Завертае дзіцё у хустку/.

ПАЎЛЮК /востра/. Куды хочэш ісьці?.. На го­лад?.. забіць дзіцё… Але… добрая с цябе ма­ці!..