Старонка:Хам (1912).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Як шчанё на зямлі кінула…

ПРОНКА /прыбліжаецца да яго, але ўраз-жэ ад­ступае назад/. Баялася…

ПАЎЛЮК /машынальна ідзе да печы і стаўляе гар­шчок і чайнік; пасьля выймае з шафы хлеб і нож і, ня гледзячы на яе, кажэ/. Ідзі есьці! /Дзіцё пла­ча; Паўлюк глядзіць на Пронку, каторая нават не варушыцца/.

ПАЎЛЮК. Чаму дзіцё не развернеш?.. можэ хо­чэш, каб яно задушылося?.. шэльма!

ПРОНКА /падходзіць, разварачывае дзіцё з лах­маноў і садзіць каля сябе/.

ПАЎЛЮК. Што-ж ты сядзіш, як пані?.. Паднясі яго сюды і накармі — чуеш? ну!..

ПРОНКА /падходзіць да стала з дзіцянем, са­дзіць яго на лаві, дае кавалачак хлеба і сама се­дае пры ім, злажыўшы рукі на каленах/.

ПАЎЛЮК /нясучы міску і стаўляючы яе прад Пронкай/. Еш і дай дзіцяці.

ПРОНКА /корміць дзіцё, але сама ня есьць/.

ПАЎЛЮК. Чаму сама не ясі?

ПРОНКА. Не магу.

ПАЎЛЮК /памаўчаўшы/. Хрышчонае.

ПРОНКА /сперша ціха, а потым ажыўляючыся/. А ня ўжо-ж!