Старонка:Хам (1912).pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзіні баліць. Шмат бяды, мусіць, спазнала!.. Ўраз агонь будзе і ўсё будзе… Трэсак німа… каб іх!.. у сенцах пакінуў!.. пачэкай крыху! /Хочэ бегчы/.

ПРОНКА /ускаківае/. Ой! Ня йдзі туды, ня йдзі.

ПАЎЛЮК /са страхам/. Чаму?

ПРОНКА /трасучыся і ламаючы рукі/. Ой! што я зраблю? што з гэтаго будзе?.. Калі у пацемках пой­дзеш, то наступіш і задушыш, а калі са сьветлом, то пабачыш і ўраз-жэ мяне прагоніш! Што мне нешчаслівай рабіць?.. Што з гэтаго будзе?.. Божэнька! Пра­чыстая Дзева! Ратуйце мяне, бедную!..

ПАЎЛЮК. С чаго што будзе?.. на каго я тамака наступлю?.. Хто тамака ёсьць у сенцах?..

ПРОНКА /перамогшы сябе/. Дзіце.

ПАЎЛЮК /астаўпянеў, пасьля, як аўтомат, пады­ходзіць да стала, бярэ лямпу і ідзе у сенцы/.

ПРОНКА /сачыць непрытомным паглёдам за ім і за кожнымі яго рухамі/.

ПАЎЛЮК /праз момэнт вертаецца; ня гледзячы на яе, кладзе на лаўку нешта заверненае і кажэ, крыху памаўчаўшы/.


З’ЯВА 5-ая.

ПРОНКА – ПАЎЛЮК.


ПАЎЛЮК. Чаму-ж ты адразу ў хату ня ўнесла?..