Старонка:Хам (1912).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З’ЯВА 4-ая.

ПРОНКА – ПАЎЛЮК.


ПРОНКА. Гэта я — Пронка!

ПАЎЛЮК /хапаючы яе за абедзьве рукі цягне да лямпы/. Ты?.. ты?.. ты?..

ПРОНКА /у мокрай хустцы, у падзёртых чэраві­ках, трасучыся ад холаду/. Я!.. ня гневайся!..

ПАЎЛЮК. Вярнулася, а я і не спадзеваўся… Сперша спадзеваўся, а пасьля страціў надзею…

ПРОНКА /адступаючы да дзьвярэй/. Калі можна мне застацца, то добра, а калі не, то я сабе ўраз і пайду.

ПАЎЛЮК /сьмяючыся/. Вось, дурная! Распранай­ся хутчэй, а то йшчэ захварэеш ад гэтай макраты. /Зрывае з яе хустку; яна астаецца у падзёртым ан­дараку і старым мужчынскім пальтоці. Ад холаду губы яе ляскаюць; ён садзіць яе на лаві і становіцца прад ей/. Такі вярнулася… такі зноў выр­валася с чартоўскіх капцюроў. Пазнала такі, гдзе яе дабро і збавеньне. Ой, мая-ж ты бедная, мая нешчасьлівая! Вось ўраз-жэ распалю агонь, дам гарачаго крупніку і прыгатую гарбаты… сагрэешся і лепш табе стане…

ПРОНКА. Ой!

ПАЎЛЮК. А што? Пэўне хворая?.. Пэўне у сярэ-