Старонка:Хам (1912).pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ты кладзіся спаць. Можэ Бог верне табе розум, а я заўтра загляну да цябе, бо хоць ты і здурнеў, але жаль цябе… /Выходзіць і зачыняе за сабою дзьверы/.

ПАЎЛЮК /доўга сядзіць, нахмурыўшыся, пасьля, паўзіраўшыся на дзьверы, ці зачынены, бярэ с ша­фы кніжку, кладзе яе на стале, запаліўшы раней лямпу, і, сеўшы, па-малу пачынае чытаць/.


З’ЯВА 3-ая.

ПАЎЛЮК – ПРОНКА.


ПАЎЛЮК. Па-лю-бі Ма-ры-ю, бо я-на ёсць бра­-май да не-ба!.. /Пачакаўшы/. Ой, каб-жэ гэта чалавек па сьмерці увайшоў у гэтую браму!.. /Пачэкаўшы, перэжэгнаўся і злажыў рукі на каленах/. Божа міласерны! Змілуйся над яе грэшнай душой!.. /Са сьлезамі/. Змілуйся над яе грэшнай душой. /У трубе завывае вецер; брэшуць сабакі і раптам ці­ха скрыпнулі дзьверы і чутна крокі у сенцах/.

ПАЎЛЮК /паднімаючы галаву/. Хто?.. Хто тута­ка?.. /Да сябе/. Мусіць зноў Аўдоцьця. /Крокі чут­ны ясней. Паўлюк устае, адчыняе дзьверы і пытаец­ца/. Хто тутака?.. /У пацёмках чуцен голас:/ "Гэ­та я!.."