Старонка:Хам (1912).pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ца… Чаго ты здіваваўся?.. /памаўчаўшы/. Ты Паў­люк, перэжагнайся вялікім крыжам, плюнь на гэту шэльму і па стараму ціхенька, спакойненька пачынай жыць. Маеш сваю хату, рэмесло маеш, сякіе-такіе грошы і чаго табе маркоціцца і убівацца… Ой-ой-ой! Каб гэтак усім было, як табе!.. Плюнь на ўсё гэта!.. Ні адзін чэлавек без бяды не пражыве — вось, у Карусі пала карова; у Мікулы сьвіньні пахварэлі; або ўзяць Панаса — сын зрабіўся раз­бойнікам, а у Івана — конь як закульгаў, дык і цяпер кульгае. А твая беда!.. Незнаёмую валакіту выцягнуў з балота і хацеў, каб яна добрай была… Чортава дачка вярнулася да свайго бацькі — чорта.

ПАЎЛЮК. А ведаеце, кума, што ў ваўсім, што сталося, мая віна!.. Ні чыя іншая, а мая толькі. Перш-на-перш, мала ад ей малітвай і навукай чор­та адганяў, а другое — калі пазнаў яе характар і дагадваўся аб лякаю гэтым, не перэстаў пакідаць яе адну у хаці. Трэба было лепш яе пільнаваць, а так яна цяперака, дзякуючы мне, прапала; я загу­біў сябе і яе. Йшчэ яна можэ нарэкаць на мяне, ня то, каб я меўся на яе нарэкаць…

АЎДОЦЬЦЯ. Здурнеў… Чыста здурнеў!.. Як я бачу, то я сягоньня с табою да ладу не дайду… Шкада языка. Пайду я да сваіх — хлявы зачыняць, а