Старонка:Хам (1912).pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тарка, калі ўсе добра ведаюць, што яна не да рад­ні пайшла, але уцякла ад цябе с тым панскім ляка­ем… Я і сама не раз і не два бачыла, як яна да двара бегала, а калі не было як пабягчы, то пасы­лала гэтую шэльму, Марцэльку. Гэтаго лякая я так сама бачыла — с кручэнымі валасамі і у сурдуці… Ад яго нясло чымсьці такім — ні то бобам, ні то ел­кім салам… Марцэлька казала, што гэта парфумы і памада… Чорт яго ведае… Пронка панічом яго на­зывала; скакала з ім у палацы, калі паноў не бы­ло, і наскакала табе і сабе бяду. Ты тады быў на рацэ — лавіў рыбу і ў горад вазіў… /Момэнт маў­чыць/. Падгаварыў яе той лякай, — казаў, што забя­рэ яе ў горад, будзе яе на танцы і усюды вадзіць; яна і паляцела за ім. А ты выдумаў радню… Да радні пайшла!.. Табе здаецца, што ты іншых здурыш, а ты сам дурны. Мы ўсе маўчалі і думалі, што паразум­нееш, а ты ўсё сваё…

ПАЎЛЮК /крыху пачакаўшы, глуха, памалу/. А пры­сягала…

АЎДОЦЬЦЯ /крыху пачакаўшы, не спакойна/. Ці ж ты і запраўды толькі цяперака ад мяне даведаўся?

ПАЎЛЮК /пачэкаўшы/. А прысягала…

АЎДОЦЬЦЯ. Баба сваё, а чорт сваё. Што хочаш, чэлавечэ, кажы, а ён толькі дзівуіцца, ды дзівуіц-