Старонка:Хам (1912).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

насьпела-б і да ночы. Усё зраблю, каб толькі ця­бе вылячыць ад гэтай паскуднай хваробы!.. і вылячу — не такіх я вылечывала!.. Задала табе гэ­тая шэльма, але я і гэты смутак адроблю…

ПАЎЛЮК /ледзьве блыснуло ясьнейшае полыме, ён падскаківае да яе і вырывае лучыну/. Не паліце агню!.. Далібог, агню не паліце!..

АЎДОЦЬЦЯ /астаўбянеўшы/. Чаму?.. Звар’яцеў!.. далібог, звар’яцеў! Да чаго ты цяперака падобны… Каб ты пабачыў сам сябе, то слудзіўся-бы…

ПАЎЛЮК. Не паліце агню!.. Змілуйцеся, не палі­це!

АЎДОЦЬЦЯ. Чаму?..

ПАЎЛЮК. Не пытайцеся. — Толькі, будзьце ласка­вы, не паліце агню!.. /Крыху пачакаўшы і перавёў­шы дух, — цішэй/. Мне здалося, што гэта яна стаіць ля печы і распалівае агонь.

АЎДОЦЬЦЯ /плюнуўшы/. Цьфу… Згінь ты, прапа­дзі!.. /Думае, падпёршыся рукой, посьле падходзіць да Паўлюка, каторы сядзіць пад вакном і шэпча яму/. А Аляксей вестачку аб ей прынёс…

ПАЎЛЮК /цьвёрда/. Мне ніякіх вестачак аб ей ня трэба! Да радні сваей пайшла і з майго дазволення.

АЎДОЦЬЦЯ /са злосьцю/. Ці ты, Паўлюк, дурыш сам сябе, ці другіх хочэш ашукаць?.. На што гэтая гу-