Старонка:Хам (1912).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хачу, то ўсю ноч так прасяджу, а табе якое дэела?..

АЎДОЦЬЦЯ. Вось і не прасядзіш! Я табе так мар­не згінуць не дам! Ці мала я хворых бачыла і выра­тавала ад сьмерці, і цябе выратую… /Пачакаўшы, пахіляецца да яго і ціхенька гаворыць/. Паўлюк, а я табе нешта скажу аб Пронцы, чуеш? Тры тыдні ужо будзе, як Аляксей бачыў яе у горадзі…

ПАЎЛЮК /перэпяняючы яе/. Мне не патрэбны нія­кіе весткі аб ей, — я сам усё ведаю… да радні сва­ей пайшла.

АЎДОЦЬЦЯ /устаючы/. А-а!.. але-ж холадна ў ця­бе ў хаці! Мусіць дні са тры не палена ў печы?.. /паўза/. Ці ты еў што сягоньня? Мусіць нічога, бо і ў печы агню не было. Ну, дай хаця сернікі! Рас­палю агонь і вячэру прыгатую. Ой! стары ты, а дур­ны!.. Давай сернікі!.. Гдзе сернікі?

ПАЎЛЮК. Ці я ведаю?.. Пашукайце самі, будзьце ласкавы.

АЎДОЦЬЦЯ /шукае у цёмнай хаці — на печы, на стале, на лавах; шукаючы кляне/. Каб іх паляруш кінуў!.. Каб яны скруціліся!.. Каб іх хвароба, тых сернікаў… /Знайходзіць сернікі і паліць лучыну, крыху пачакаўшы, кажа/. Вось і агонь!.. Будзе і вячэра, і цяпло, і весела у хаці… З’емо заціркі з салам, пагукаем. Бульбы чысьціць ня буду — не