Старонка:Хам (1912).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

не, і мне добра ведама, калі вернецца. /Адвертаецца і ідзе у глыб хаты/.

УЛЬЛЯНА /выходзіць, махнуўшы рукой/.

/Вечарэе; праз прачыняные дзьверы падае свет з суседняй хаты; праз ваконца заглядае месяц. З далёку далетае брэхня сабак. Крыху пачаэкаўшы, чут­ны цяжкіе крокі; уходзіць скорчэная Аўдоцьця і седае нізка каля Паўлюка, каторы сядзіць у куце на скрыні; сьвет ад месяца падае на іх абадвох/.


З’ЯВА 2-ая.

ПАЎЛЮК – АЎДОЦЬЦЯ.


АЎДОЦЬЦЯ /доўга маўчыць, пасьля шэпча/. Паўлюк!..

ПАЎЛЮК /бытцам спрасонку/. Чаго?.. Хто гэта?..

АЎДОЦЬЦЯ. Чаго гэта ты, Паўлюк, сядзіш усё ў хаці, як той вартаўнік? Чаму ты тут адзін, як той пень, тарчыш і вочы толькі вылупляеш? Пайшоў бы ці да людзей, ці лажыўся-б спаць, а то вось ешче падумаюць, што ты звар’яцеў, ці нешта на цябе на­шло. Чуеш, Паўлюк?.. Выгледаеш ты, як-бы табе да сьмерці тыдзень астаўся…

ПАЎЛЮК. Чаго ты хочэш ад мяне, Аўдоцьця. Ча­го ты прычапілася да мяне, як тая смала. Калі за-