Старонка:Хам (1912).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПАЎЛЮК. Паліцію я не паведамляў і паведамляць ня буду, бо тут ніякая паліція не патрэбна. Я сам яе паліція.

ВУРАДНІК /нездаволены/. Вось, які горды!.. Сматрі!.. Ты ей, зачіт, разрэшэніе дал?.. А?

ПАЎЛЮК /цьвёрда/. Даў.

ДАНІЛКА /каторы пры славах вурадніка з’явіўся на парозі, сьмяецца, закрываючыся рукамі/.

ВУРАДНІК /гнеўна, апранаючы шапку/. Ну, калі так, то мне тут нечэво дзелаць. /Да Данілкі/. Ну, паезжай. /Пайшлі/.

ПАЎЛЮК /да выходзячых Піліпа і Ульляны/. А вы трымайце языкі за зубамі, бо хаця я і спакойны, гнеў свой паказаць патраплю. Якое вам дзела, што яна пайшла і калі вернецца? Калі-б яна і зрабіла нешта благое, дык мне, а не вам, вось што! Але яна нічога дрэннаго не зрабіла. Пайшла да радні і з маім пазваленьнем пайшла. І маўчыце. Каб я ніколі ня чуў вашай гутаркі аб ёй!.. Чуеце?..

УЛЬЛЯНА /затрымаўшыся на парозі/. Ой, Паўлючок. Мусіць ты нас зусім ня любіш, калі над намі так здзекуешся і ўсё праз тую самую шэльму.

ПАЎЛЮК. Ня здзекуюся я над вамі, а толькі пра­шу і наказываю, каб вы не рабілі таго, што мне ня люба!.. а яна пайшла да радні, маючы мае пазвалень-