Старонка:Хам (1912).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дом гаворыць/. А што вы гэтаму пану казалі.

УЛЬЛЯНА. А што гэта валакіта…

ПІЛІП /перапыняючы/. Што Пронка недзе падзе­лася і столькі часу німа. Трэба-ж даведацца, што з ею?..

ПАЎЛЮК /востра, са злосьцю/. Чорт вас за язык цягнуў!..

ПІЛІП /скрабучыся ў галаве/. Я можэ-б і не ка­заў, але Ульляна пачала…

УЛЬЛЯНА. Але, але!.. Пане вураднік, уцекла.

ВУРАДНІК /разгледаючыся па хаці/. А што, Акунь, жонка табе, чую, прапала, сбежала, что-лі? Прапа­ла? А можэт быть яе гдзе убілі, ці патанула, га? А чаму столькі врэмені паліціі у управленне не далажылі? Можэ-б пашукалі і знайшлі…

УЛЬЛЯНА /кланяючысь вурадніку у ногі/. Справедліва кажа пан вураднік.

ВУРАДНІК. А ён не жалее. Пекная кабета сбежа­ла, а ён нічэво. Стыдна табе! /Сьмяецца/.

ПАЎЛЮК /перапыняючы яго сьмех/. Яна не ўцякла, не ўтапілася, ніхто яе не забіў… Да сваей радні пайшла…

УЛЬЛЯНА /цененька/. Ага!.. да радні пайшла, ні­ма ведама толькі, калі вернецца…

ПІЛІП /засычэў за жонкай/. С-с-с-с!..