Старонка:Хам (1912).pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АКТ ІIІ.

/Паміж другім і трэцім актам праходзяць тры гады. Сцэна прадстаўляе тую самую хату Паўлюка, відаць толькі што даўно яе не прыбіралі: усё страшэнна запушчана. Німа люстэрка, скромная пасьцель; у кутох сьмяцьцё. Пачынае вечарэць/.


З’ЯВА 1-ая.

ПАЎЛЮК – УЛЬЛЯНА – ПІЛІП – ВУРАДНІК – ДАНІЛКА.


/У атчыненых дзьвярох, праз каторые чутно, як падае дождж і вые вецер, стаіць Паўлюк; у аднэй руцэ ён трымае люльку, пыкаючы з яе, і што міну­ту падносіць яе да губ, пасьля адыймае і апускае з ёй руку. На падворку гаманяць, здалёку чуцен крык: "Па-а-ро-о-ом!" Паўлюк, нахіляючыся, глядзіць. Відаць, як Піліп і Данілка бягуць, а праз момэнт чутно, як пад’ежджае брычка пад дзьверы хаты. Уходзіць вураднік у мундзеры з гузікамі і хворменнай шапцы; за ім Піліп і Ульляна/.

ПІЛІП /падыйшоўшы да Паўлюка/. Дзевер ня гне­вайся на нас, калі ласка, але мы цяперака Пана вурадніка праз рэку перавозілі і ўсё яму расказалі.

ПАЎЛЮК /кіўком галавы вітае вурадніка і с тру-