Старонка:Хам (1912).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ламае, што аж суставы трашчаць/. "а", а гэта, а гэта?

ПРОНКА /грызучы усё цукеркі/. А гэта "б" — "о" — "г"… /Паўза/.

ПАЎЛЮК /як вышэй/. "о" /Абмыліўся/. Бачыш, Прон­ка, я да гэтаго не прывыкшы, але, пачакай, мілень­кая, крыху, і я прывыкну… /Чытае/.

ПРОНКА. Ось дурны!.. кажэ "а", калі — "о"… ось!.. мужыцкая галава! — Такі ты да чытаньня, як вол да карэты.

ПАЎЛЮК. Ну, Пронка, ня гневайся: я прывыкну пасьля, а цяперака ты, монэ спаць хочаш ужо, та­му што зло да цябе прыступае… Я пайду на рэчку, а ты прыпільнуй вячэру… Дзякую, табе, Прануська! /Злажыўшы кніжку, кладзе яе на мейсцы/.

ПРОНКА. Вячэру прыпільную, але, што да кароў, дык даіць іх ня буду, а так сама і ваду насіць… /са злосьцю/.

ПАЎЛЮК /узяўшы шапку/. Ну, ну, глупства… хай сабе будзе па твойму, каб толькі табе добра было і каб ты сама была добрай!.. /Пайшоў/.


З’ЯВА 8-ая.

МАРЦЭЛЬКА – ПРОНКА.


ПРОНКА /хвіліну кратаецца каля печы і сьпевае/.