Старонка:Хам (1912).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ху разбіраў літэры, вучыў мяне адзін, — але ўжо забыўся, а цяперака з жонкай і гэта шчасьце узяў у хату. У кніжках ёсьць шмат спосабаў, каб зра­біць душу людзкую беленькай, як галубка.

ПРОНКА. Глупства душа, глупства галубка, але што па кніжках цікавые гісторыі апісываюць, — гэ­та праўда, і, калі хочаш, пакажу. Купі толькі лямэнтар.

ПАЎЛЮК. Куплю, далібог, куплю, але і на кніж­цы можна — хаця-бы і на гэтай. /Бярэ с шафы кніж­ку, разсыпаюцца сьвятые абразкі/.

ПРОНКА /паднімаючы адзін/. Бачыш гэтаго анё­лачка?.. Гэта памятка ад аднаго лекая, ў катораго я на сьмерць была ўлюбіўшыся у Гродні.

ПАЎЛЮК /нахмурыўшыся/. Пакінь ужо, пакінь гэтые паперкі!.. паганые яны, як і тваё даўнейшае жыцьцё…

ПРОНКА /са злосьцю/. У цябе дык усё паганае… а абразок пекны. /Прыгледаецца да абразка/.

ПАЎЛЮК. Ну, пакажы! — Абецала навучыць…

ПРОНКА /грызе цукеркі/. Дай кніжку і глядзі: /паказвае яму/. Вось гэта першая літара: "а", паў­тары — "а"!

ПАЎЛЮК /паднімае высока брові, моршчыць лоб, падыймае губы, а рукі пад сталом на каленках так