Старонка:Хам (1912).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПАЎЛЮК /сурова/. А аб грэху ня думаеш? Сап­раўды ня думаеш?.. Аляксея палюбіла?.. Кажы, але толькі праўду.

ПРОНКА /сьмяючыся/. Дурны!.. Вось ешчэ! Хай гэтаго хама чэрці! Так ён мне ў галаве, як прашлагодняя зіма. Яму мужычкі пахнуць. Не яго я лю­блю, а цябе, Паўлючок, мой ты міленькі, мой даражэнькі!..

ПАЎЛЮК /супакоіўся і гладзіць яе па галаве/. Ну, добра, добра, добра ужо!.. Каб толькі бяз грэху.

ПРОНКА. Можэ-б ты з’еў чаго? /Сядае і грызе цукеркі/.

ПАЎЛЮК /паднімае кніжку, каторую перад гэтым Пронка ненарокам скінула на зямлю/. З’ем пасьля… цяперака не галодны… але я маю да цябе, Пронка, адну просьбу, ды не маю адвагі.

ПРОНКА. Я для цябе, Паўлюк, усё зраблю, калі патраплю… /Грызе цукеркі/.

ПАЎЛЮК. Ну, калі ўжо ты такая добрая, то, будзь ласкава, навучы мяне чытаць: я ўжо даўно хацеў прасіць цябе. Вось толькі гэтаго завідую табе і іншым, што умееце на кніжцы Пана Бога хваліць. Ця­гацца па сьвеце я не любіў, дык і нічога ня ведаю, а ў кніжках аб усім напісана. Калісьці я кры-