Старонка:Хам (1912).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

да яе/.

АЛЯКСЕЙ. Ну, аставайцеся с Богам, Паўлюк: нам трэба йшчэ зайсьціся да сталяра, пасьля на паром. Апаведаньня паслухаемо другім разам. /Апошніе словы кажэ нагінаючыся да Пронкі/.

ПРОНКА /рагоча/. Ха-ха-ха! /Усе выходзяць, а Аляксей на астатку; Пронка ўскаківае і бяжыць за ім/.


З’ЯВА 7-ая.

ПАЎЛЮК – ПРОНКА.


ПАЎЛЮК /хапае Пронку за плячо, затрымлівае, піхае на сярэдзіну хаты і зачыняе дзьверы; посьле бярэ яе за рукі і цісьне іх так моцна, што Пронка крыкнула/. Прысягала жыць па Божаму, а дурства ў галаве.

ПРОНКА /вырываючы рукі/. А!..

ПАЎЛЮК. Прысягала?

ПРОНКА /са злосьцю/. Ну, дык што?..

ПАЎЛЮК. Атказывай хутчэй! Хутчэй атказывай! Прысягала?..

ПРОНКА /гледзячы на яго, памалу меняе выражэнь­не твару/. Эй, Паўлюк! Як табе прыгожа з гэтым гневам! Падабаешся ты мне!.. памаладзеў. /Кіда­ецца яму на шыю/. Міленькі!.. мой брыляньцік!