Старонка:Хам (1912).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З’ЯВА 6-ая.

Тые самые і ПАРАСКА.


ПАРАСКА /ідучы каля вакна сьпевае/.

Ой, у лузі, у дарозі

Расцьвела каліна,

Спарадзіла бедна ўдава

Салдацкаго сына…

Спарадзіла яна яго

У цёмнаі ночы,

Дала яму бела лічка

Ды чорные вочы.


/Скончыўшы, уходзіць/.

АЎДОЦЬЦЯ /да Параскі/. Пекна пяе!..

ПАРАСКА. Хай будзе пахвалёны!

УСЕ. На векі вечные!..

ПАРАСКА. Хусткі ёсьцека.

ПАЎЛЮК. Чаму-ж не маюць быць?.. /Аддае пачку — яна разгледае/.

ПРОНКА /Аляксею, гледзячы яму ў вочы/. Якіе пекные вочы. І як умеюць глядзець…

АЛЯКСЕЙ /засаромяўшыся, адвертаецца і устае, а яна сядзіць, нагнуўшыся у яго сторону і залецаецца да яго/.

ПАЎЛЮК /пабачыўшы гэта, хмурыцца і падходзіць