Старонка:Хам (1912).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПРОНКА /са злосьцю/. І гэта госьць — што-ж гэта мне ня можна?

ПАЎЛЮК /мягка/. Можа-б з’елі чаго!

АЛЯКСЕЙ. Хай ваша жонка раскажэ нам нешта з вялікаго свету!.. для мяне гэта ўсё не дзівота, але ўсё-ж такі чалавек любіць успамянуць тое, што бачыў, на што глядзеў…

ПАЎЛЮК /раздае гасьцінцы/.

АДНА С КАБЕТ. Просімо, просімо! — можа аб тым князю, што з вясковай дзяўчыны зрабіў вялікую па­ню у шоўках і залатых пярсьцёнках. /Агледае свае пацеркі/.

ПРОНКА /седзючы пры Аляксею, баламутна/. Аляксейка ласы на мае гісторыі…

ПАЎЛЮК /падходзячы — гнеўна/. Паганае жыцьцё, праклятае жыцьцё. Каб такога жыцьця людзі не зна­лі. Мне хацелася-бы, каб ты забылася аб тым, што жыла на сьвеці прад прыходам у маю хату…

АДНА С КАБЕТ. Хай Паўлюк не займае часу!..

АЛЯКСЕЙ. Бог з людзей робіць ігрыска: аднаго садзіць высока, а другога нізка!..

АЎДОЦЬЦЯ /ківаючы галавой, разжаленая/. Сьвятая праўда твая, Аляксей!