Старонка:Хам (1912).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бяз Бога да гэтуль жыла і чорт да яе прыстаў, а цяперака ходзіць… У сьвятой кніжцы пішацца, што Сіон палюбіў Прачычыстаю Дзеву. Можэ і яна палю­біць, а Дзева абароніць ад злога…

АЎДОЦЬЦЯ /круцячы галавой/. Усё-ж такі добра, што рад, што здаволены, адно толькі дрэнна, што шчасьце гэта птушка крылатая,а як ёй абарвеш скрыдлы, то і па ўсім!.. На волю пусьціць — дрэнна, а ня пусціш — памрэ.

ПРОНКА /да Аўдоцьці/. Што гэта вы так маркот­на глядзіце на сябе. /Глядзіць то на Паўлюка, то на старую/.

АЎДОЦЬЦЯ. Са старой маркотна!.. гэта ня тое, што вы… маеце аб чым пагаварыць — бачылі і пра­жылі не мала…

ПРОНКА. А ўжо-ж… Ой, жыцьце. /Пацягіваецца, пагледаючы на Аляксея/. Шмат есьцека аб чым гава­рыць, адно толькі — ня ўсё і не для ўсіх зразумела… Аляксей, вы трошкі інакшы ад тутэйшых людзей — не чужы для вас сьвет шырокі.

АЛЯКСЕЙ /з гордасьцю/. А не зусім чужы.

ПРОНКА /прыбліжаецца да Аляксея/. Мы у двох — гэта адно, а яны што?.. сьлімакі!..

ПАЎЛЮК /пабачыўшы гэта/. Пронка! Падумай аб госьцях!..