Старонка:Хам (1912).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
З’ЯВА 5-ая.

/Гоман за дзьвярыма — уходзяць Аўдоцьця, Аляксей і др./.

АЎДОЦЬЦЯ – АЛЯКСЕЙ – ПРОНКА – ПАЎЛЮК.


ПРОНКА /выцірае хвартухом услончыкі і падае іх. Аўдоцьцю цалуе у плячо, вітаецца з другімі, Аляксею кідае жартуючы горсьць цукеркаў і праз увесь час залецаецца да яго/.

АЎДОЦЬЦЯ /падышоўшы да Паўлюка/. А што, ку­мок, ці добра табе цяперака?.. рад, што ажаніў­ся? а?..

ПАЎЛЮК. О, добра! І як добра! Чаго хацеў, та­го і дастаў. Чаму не мае быць добра?

АЎДОЦЬЦЯ. Я сватала іншых, а ты усё… не, ды не! Ці ты хацеў такую, як яна?

ПАЎЛЮК. Хто яго ведае? Я сам ня ведаў, якую хацеў.

АЎДОЦЬЦЯ /ківаючы галавой/. Глядзі-ж толькі, каб ня выйшло што благое!.. /Глядзіць на Пронку, каторая залецаецца да Аляксея/. Уселякіх я на сьвеці бачыла і ведаю адно, што ваўка цягне ў лес, а вашу цягне да кепства… Старые вочы шмат чаго бачылі… Глядзі, Паўлюк!..

ПАЎЛЮК /сумневаючыся/. Прысягала і стрымае.