Старонка:Хам (1912).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Нешта дам табе! Я прывёз цукеркаў.

ПРОНКА /са злосьцю/. Маю я ад тваіх цукеркі!..

ПАЎЛЮК. Ціха! Годзі, дзіцятко, годзі!

ПРОНКА /выходзіць, нясучы мужыцкую апратку і кідае яе на ложка/.

ПАЎЛЮК /выймае цукеркі с торбы і ў паперцы падае Пронцы/. На, маеш! Прасіла — я і прывёз.

ПРОНКА /кідаючыся да іх/. Ах! якіе смашные! Даўно-ж я іх ня ела. /Есьць і пачынае апранацца/.

ПАЎЛЮК /выймае с торбы іншые рэчы/. А вось прывёз для Аляксея і Івана цьвякі і шнуркі, а для іх кабет пацеркі і хусткі… глядзі, ўраз мусіць і прыйдуць.

ПРОНКА /апраняючыся/. Вось я і мужычка!.. ро­дны бацька не пазнаў-бы мяне, а матка, каб глянула на мяне з магілы, ў дамавіні на другі бок перэвярнулася-б. Вось, ужо і па мне! Закапалі мяне на вёсцы і німа мне іншаго жыцьця, як мужыцкае.

ПАЎЛЮК. Маеш табе! ізноў дур прыстала!.. Дзі­ця!

ПРОНКА /сеўшы, плача/.

ПАЎЛЮК. Табе наклалі глупств у галаву, а ты і паўтараеш. Як паходзіш даўжэй у гэтай вопратцы, прывыкніш. Ну, ціха, Прануся! Німа чаго!.. /Выці­рае ей вочы і гладзіць па галаве/.