Старонка:Хам (1912).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Калі ня хоча, то хай не прадзе.

УЛЬЛЯНА. Эй, Паўлюк, нешта ты жонцы за шмат па­наваць пазваляеш!.. Глядзі, каб з гэтаго панства бяды якой ня выйшло!

ПАЎЛЮК. Не бядуй, Ульляна…

ПРОНКА /зачыняецца ў каморцы/.

ПАЎЛЮК. Я ведаю, што раблю!.. Я яе вырваў з мук не для таго, каб яна ізноў мела муку, але каб ей добра было жыць на сьвеці, бо калі чалавеку дрэнна, дык ён і сам благі, а калі добра, і ён добры.

УЛЬЛЯНА. Эй, Паўлюк… Скуль ты яе ўзяў… Ці ты яе ўзяў ад бацькоў з роднай хаты? Якой яна была, калі ты яе браў?.. Людзям губы не завяжаш!.. Сьце­ражы, каб якое ліха не прычапілася да яе… Валакіта!.. патаскуха!..

ПАЎЛЮК. Чаго, чаго, а гэтаго пэўне ня будзе: яна-ж прысягнула…

МАРЦЭЛЬКА /мігаючы у вакне, кажэ па-ціхоньку, сьмяючыся/. Ой, дурны, ой, дурны!..

УЛЬЛЯНА /махнуўшы рукой/. Ой! што табе з гэтаго дабра ня будзе, то ня будзе!.. /Пайшла/.


З’ЯВА 4-ая.

ПРОНКА – ПАЎЛЮК.


ПАЎЛЮК /падводзячы да каморы/. Прануся!.. Пронка!