Старонка:Хам (1912).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

УЛЬЛЯНА /выходзячы/. А як сабе хочаш! /Ад па­рогу/. А добра-б было, каб вы пайшлі падаіць кароў. Ці-ж табе ня сорам, што твой сам кароў доіць? гэта-ж не мужчынская, а жаноцкая работа!

ПРОНКА. А табе што? Ня сунь свайго носа туды, гдзе цябе ня просяць. Я вашых хамскіх работ не ра­біла і рабіць ня буду!.. бывайце здаровы!

УЛЬЛЯНА. А ты хамамі не лайся! Якое ты маеш права лаяцца хамамі, калі ты сама была чорт ведае чым?.. Нам, простым людзям, сорам за цябе, а мужы­цкай сермягі мы не саромяемся. Хай саромяюцца тые, што нічога ня робяць, а гультуюць…

МАРЦЭЛЬКА /цягне с паліцы у торбу сала і ціхе­нька выходзіць с хаты, злосна рагочучы/.

ПРОНКА /кідаецца с кулакамі на Ульляну/. А!.. праклятые мужыкі!..


З’ЯВА 3-ая.

ПАЎЛЮК – УЛЬЛЯНА – ПРОНКА.

ПАЎЛЮК /уходзіць с торбай і глядзіць здзіўлены на жанок/. А гэта што?.. што з вамі?..

УЛЬЛЯНА. Пронка ня хочэ прасьці, ды яшчэ лаецца.

ПРОНКА. Гэта яна губы распусьціла.

ПАЎЛЮК. Ціха! ціха! /Звертаючыся да Ульляны/.